Урок-падарожжа “Наш край у канцы ХVІІ – пачатку ХVІІІ стст.”

 

Вёска Дабрынь

Мэта: пазнаёміцца з гісторыяй роднага краю, роднай вёскі, яе працавітым народам, яго справамі.

Задачы: выхоўваць цікавасць, павагу да гістарычнага мінулага свайго народа, вучыць правільна карыстацца навуковымі, гістарычнымі фактамі, аналізаваць і доказна адказваць на пытанні.

Метадычная мэта: выкарыстоўваць краязнаўчы матэрыял пры вывучэнні гісторыі.

Тып урока: падарожжа.

Форма арганізацыі: калектыўная, групавая, індывідуальная.

Сродкі навучання: архіўныя дакументы, падручнікі, фотаздымкі, карта вёскі Дабрынь, герб вёскі Дабрынь.

Міжпрадметныя сувязі:  беларуская літаратура, геаграфія.

 

Настаўнік. Тэма нашага ўрока “Повязь вякоў. Вёска Дабрынь”. Сёння мы з вамі здзейснім падарожжа ў сівую даўніну нашай вёскі Дабрынь: пазнаёмімся з  гісторыяй вёскі, яе працавітым народам, яго справамі.

Урок я хачу пачаць словамі Л. Якубовіча:

Якою далёкай не будзе дарога,

Якім бы шырокім ні здаўся прасцяг, -

Вяртайся сюды, да святога парога:

Адсюль твой пачатак і тут твой працяг.

Сімвалам нашага ўрока з’яўляецца беларускі вышываны рушнік.

 

Рушнік вышываны – сімвал шчодрасці і дабрыні;

Рушнік вышываны – сімвал годнасці і чысціні;

Рушнік вышываны – сімвал творчасці і прыгажосці;

Рушнік вышываны – сімвал мудрасці і маладосці.

Вышываны рушнік – сімвал доўгай дарогі,

Шлях з сівой даўніны праз вякі і крутыя парогі,

Шлях да нас, нашай хаты і вёскі…

І далей пойдзе шлях, збіраючы звычаі, лёсы,

Паданні, легенды, абрады, традыцыі і рытуалы,

Каб повязь вякоў назаўжды не прапала.

                                                                Клара Дзюба

Прыём  “Асацыятыўны рад”

Настаўнік. Перад тым, як мы пачнём знаёміцца з гісторыяй нашай вёскі, адкажыце на пытанне:

Якія асацыяцыі ўзнікаюць у вас, калі вы чуеце назву “Дабрынь”? Адказы вучняў (рэчка Дабрынька, добрыя людзі, вінакурны завод, дзед Рэбед, прозвішча Канавод і інш.)

Вашы адказы паказалі, што вы ўжо шмат ведаеце пра сваю вёску і гэта вельмі добра, бо кожны чалавек павінен ведаць пра тое месца, дзе ён нарадзіўся і жыве.

Слоўнікавая работа: дзякла, фальварак, легенда (знайсці словы ў слоўніку і патлумачыць значэнне).

Напярэдадні ўрока вучні былі падзелены на тры творчыя групы,  кожная з якіх атрымала заданне:

1) Адкуль пайшла назва вёскі:

А) народныя легенды;

Б) легенды вучняў;

В) творчае заданне: на аснове легенд намаляваць герб вёскі Дабрынь.

2) Гісторыя ўзнікнення вёскі Дабрынь

А) вуснае паведамленне;

Б) скласці лагічны ланцужок, у якім павінна быць адлюстравана гісторыя вёскі Дабрынь з  ХVІІ ст. па ХІХ ст.

3) Павіннасці і паборы:

А) пазнаёміцца з матэрыяламі школьнага архіва па тэме;

В) скласці параўнальную табліцу “Павіннасці і паборы сялян вёскі Дабрынь”.

 

Адкуль пайшла назва вёскі Дабрынь

Вёска размешчана за пяць кіламетраў на поўдзень ад Ельска.

Старыя дабрынцы кажуць, што калісьці праязджаў праз тутэйшыя мясціны нейкі знатны чалавек. Яму вельмі спадабаліся людзі, якія тут жылі, бо ўразілі яны падарожніка сваёй дабрынёй. Вось з той пары і сталі называць пасяленне гэтых добрых людзей Дабрынню.

Па іншаму варыянту падання, назву вёсцы дала імператрыца Кацярына Другая, якая таксама звярнула ўвагу на тое, што жывуць тут добрыя людзі.

Назва Дабрынь, аднак, адлюстроўвае не рысы характару заснавальнікаў вёскі, а само месца пасялення Дабрынь – “добрае месца”, гэта значыць, зручнае ў тых ці іншых адносінах, магчыма, з урадлівай глебай, нарэшце, проста прыгожае месца.

Не выключана і яшчэ адно тлумачэнне. Назва Дабрынь першапачаткова магла быць звязана з водным аб’ектам – лясной рачулкай. Праз вёску працякае маленькая рэчка, якая ў мінулым, калі вёскі яшчэ не было, з’яўлялася адзіным функцыянальна значным аб’ектам пад назвай Дабрынь. Назва потым была “перададзена” населенаму пункту. Рэчка Дабрынька, як можна меркаваць, выконвала ролю транспартнага шляху праз палескі лес у раку Славечну, а з яе – у Прыпяць. Толькі назва рэчкі разумелася не як “добрая вада”, а як “глыбокая нізіна, западзіна”.

Гісторыя ўзнікнення вёскі Дабрынь

Дабрынь як населены пункт узнік у ХVІІ ст. у Нацыянальным архіве РБ знаходзіцца актавая кніга Мазырскага земскага павятовага суда, у якой ёсць інвентар маёнтка  Дабрынь ад 4 кастрычніка 1741 года. Уладальнікамі маёнтка з’яўляліся Лянкевічы-Іпагорскія. Згодна з легендай, яны з’яўляліся нашчадкамі Дзям’яна Ленкі, уласніка маёнтка  Іпагорскі, што знаходзіўся непадалёку ад Мазыра. Гэта быў мужны воін, які ў 1489 годдзе ўдзельнічаў у абароне Мазыршчыны ад крымскіх татар.

Ленкі, пазней Лянкевічы, атрымалі дваранскі тытул, сталі людзьмі, вядомымі на Палессі. Адзін з іх з’яўляўся першым Мазырскім старастам. Яны валодалі зямельнымі надзеламі ў Санюках, Прудку, Загорынах, Хамічках, Малым Бакаўцы.

У свой час Дабрынь належала Аскеркам, таксама знакамітаму дваранскаму роду, Сулійстроўскім, адзін з якіх быў мінскім грамадзянскім губернатарам.

Па інвентару за 1844 год у Дабрыні было 14 двароў, 44 душы мужчынскага і 46 душ жаночага полу.

Захавалася рэвізская казка за 1850 год, з якой вынікае, што ў Дабрыні жылі сяляне з прозвішчамі Анішчанка, Байкоўскі, Дворак, Дрозд, Грыневіч, Кажадуб, Куцько, Кухар, Клюк, Мазурэнка, Раманаў.

У другой палове ХІХ ст. маёнтак набыў Даніла Горват, прадстаўнік знакамітага дваранскага роду на Мазыршчыне. У 1846 годдзе Отта Ігнацьевіч Горват быў абраны Мінскім губернскім прадвадзіцелем дваранства.

У апошняй чвэрці ХІХ ст. уладальнікам маёнтку ў Караліне і ў Дабрыні сталі адэскія купцы Іван і Аляксандр Анзельмы. Яны мелі на Ельшчыне звыш 10 тысяч дзесяцін ворыва, сенажаці, лесу. Апрача Дабрыні ім належалі таксама Багуцічы, Вішанькі, Данілаўка, Рудня і інш населеныя пункты.

У 1884 годдзе непадалёку ад Дабрыні быў пабудаваны завод па выганцы з бярозы дзёгця. Яго ўладальнік – селянін Чарнігаўскай губерні Антон Кісель. На гэтым невялікім саматужным прадпрыемстве працавалі 6 рабочых, яны выраблялі штогод у сярэднім па 200 бочак дзёгцю па 30 вядзёр кожная.

У канцы ХІХ ст. у маёнтку пачалі працаваць вадзяны млын, вінакурны завод.

У пачатку ХХ ст. каля вёскі Дабрынь быў узведзены лесапільны завод, які належаў лесапрамыслоўцу Хайму-Берку Беліку. Тут былі таксама воўначасальня і маслабойка.

 

Фізкультхвілінка

Складанне параўнальнай табліцы (самастойная работа)

Павіннасці і паборы (архіўная спраўка)

По инвентарю за 9 июня 1845 года имение принадлежало Даниле Горвату. К этому имению принадлежат местечко Королин, деревни: Шарин, Вишеньки, Богутичи, Добрынь, Даниловка, Млынок и Рудня Королинская.

В данном имении по последней 8-й переписи числится крестьян: муж. пола - 564; жен. пола – 594; тяглых дворов – 173.

Имущество крестьян следующее: лошадей -2; волов  -504; коров -372; овец -1060; свиней -668; пчелиных ульев -878; быков -169; яловнику -444.

Распределение земель: на одно тяглое семейство, имеющего одного работника и одну работницу, усадебной и пашенной - 12 десятин; сенокосной - 4 десятины. Итого у крестьян усадебной и пашенной - 3390; сенокосной - 1130 десятин. Примечание: каждый крестьянский двор, в котором полтора тягла имеет усадебной и пашенной - 18 десятин; сенокосной земли - 6 десятин. Двор с двумя тяглыми или тремя соответственно в 2 или в 3 раза больше. Сверх этого крестьянам разрешается косить сено на лугах, которые называются гулящими.

Пастьба скота: крестьяне имеют на каждое село и деревню особо выделенные пастбищные места, которые признают очень для себя выгодными.

Средства крестьян для починки и постройки домов и хоз. строений: из панских лесов в указанных местах для построений на все хозяйственные надобности лес крестьяне получают безвозмездно.

Отопление: из панских лесов крестьяне получают отопление и освещение.

Прочие выгоды, предоставленные крестьянам: пчеловодство, выделка для этого ульев; сбор лесных плодов.

Главные повинности крестьян: пригон в неделю (на одно тяглое семейство, наделённого полным участком земли, – пригона с упряжью - 3 дня, пеших - 3 дня; с каждого двора, имеющего полтора тягла, - 3 мужских и 3 женских дня; со дворов, имеющих два-три тягла и наделённых в два-три раза большими участками земли, – требуется соразмерно тому пригона; сверх этого в течении года со всякого тяглого семейства по 6 дней упряжных, но при этом женщины с 1 ноября по 1 апреля работают только по 2 дня).

Добавочные повинности.

Строительные работы: постройка казенных участков просёлочных дорог в имении; поддержка плотин и мостов; постройка мельниц, господских строений, а также и жилых домов для нуждающихся в них крестьян – всё это проводится в счёт барщины.  Других повинностей: гвалтов, шарварков и др. в имении не существует.

Сторожество: сторожи и сторожки отбывают крестьяне в счёт барщины.

Посадка, поливка и прополка огородов: для исполнения этих повинностей можно было привлекать девочек и мальчиков от 14 лет, за каждые два дня засчитывается один рабочий день взрослого человека.

Ночной караул: исполняется крестьянами с зачётом в барщину.

Выделка пряжи, холста и сукна: каждое тяглое семейство, наделённое 12 десятинами усадебной и пашенной земли, 4 десятинами сенокоса обязано отбывать ежегодно по шесть дней; 1,5 тягальное или 2 -12 дней; 3 тягальное - 18 дней.

Данина или вещественные сборы: каждое тяглое семейство, наделённое 16 десятинами усадебной и пашенной земли, сенокосадолжно ежегодно внести в экономию 1 курицу, 10 яиц, 3 фунта грибов, 5 фунтов мёду; дворы с 1,5 тягла, наделенные усадебной, пашенной - 18 десятин и сенокоса - 6 десятин земли, а так же дворы в 2 тягла, имеющие усадебной и пашенной земли - 24 десятины, сенокоса - 8 десятин, – дань увеличить вдвое, втрое.

Денежная повинность в инвентарях не показана.

Сверх всего: в случае необходимости истребления диких зверей, крестьяне обязаны явиться на облавы; крестьяне от уплат казённых налогов освобождены, так как их выплачивает ежегодно помещик из собственного дохода экономии.

Возраст рабочих: способными для хозяйственных работ считаются мужчины от 14 до 55 лет (работают по три дня), от 55 до 60 лет (работают по два дня), женщины от 16 до 45 лет (работают по три дня), от 45 до 50 лет (работают по два дня).

Оценка рабочего дня: мужской - 10 копеек серебра, женский - 5 копеек серебра.

 

Вынік урока

Настаўнік прапануе вучням самастойна падвесці вынік урока.  Што пры вывучэнні новага матэрыялу найбольш спадабалася?

 

Рэфлексія

Дамашняе заданне:

Запішыце назвы ўрочышчаў, крыніц, якія ўжо зніклі, і г. д. Творчая праца – фантазія “Гісторыя вёскі ў назвах”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий