Беларусь у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў 9

 

Вызначце верны варыянт адказу:

1.     Калабарацыяністы – гэта:

А) пэўныя пласт насельніцтва, якія былі прымусова далучаны да палітыкі акупацыйных улад;

Б) палітычныя арганізацыі, якія ўзначалілі супраціўленне акупантам;

В) грамадскія дзеячы, якія дзейнічалі ў гады акупацыі ў падполлі;

Г) асобы, якія ў гады Другой сусветнай вайны супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі.

 

2.     Кодавая назва Беларускай наступальнай аперацыі:

А) “Тайфун”;

Б) “Цэнтр”;

В) Фатэрлянд”;

Г) “Баграціён”.

 

3.     Санінструктар, якая вынесла з поля бою больш за 120 цяжкапараненых воінаў; узнагароджана зоркай Героя Савецкага Саюза і медалём Флорэнс Найтынгейл

А) А. Мазанік;

Б) М. Акцябрская;

В) З. Тусналобава-Марчанка;

Г) Т. Барамзіна

 

4.     Горад, пры абароне якога вызначыўся полк пад камандаваннем С.Куцепава

А) Мінск;

Б) Гомель;

В) Магілёў;

Г) Брэст

 

Вызначыце правільную паслядоўнасць:  

5.      

А) Падпісанне пакта Рыбентропа-Молатава;

Б) Пачатак Другой сусветнай вайны;

В) Захоп германскімі войскамі Мінска;

Г) Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

 

6.      

А) Пачатак Беларускай наступальнай аперацыі;

Б) Арганізацыя партызанскага атрада на чале з М.Шмыровым;

В) Пачатак “рэйкавай вайны”;

Г) Утварэнне БШПР.

 

Суаднясіце верна элементы двух мностваў:

 

7.      

1) план “Барбароса”;

2) пакт Рыбентропа-Молатава;

3) гета;

4) план “Ост”

А) План фізічнага знішчэння насельніцтва;

Б) месца масавага пражывання яўрэйскага насельніцтва;

В) Пакт аб ненападзенні;

Г) План “маланкавай вайны”

1__ 2 __ 3 __ 4 __

 

8.      

1) 1 верасня 1939 г.;

2) 17 верасня 1939 г.;

3) 3 ліпеня 1944 г.;

4) 23 чэрвеня – 29 жніўня 1944 г.

А) Падпісанне дэлегацыяй БССР Статута ААН;

Б) Аперацыя “Баграціён”. Вызваленне БССР ад германскіх акупантаў;

В) Напад Германіі на Польшчу. Пачатак Другой сусветнай вайны;

Г) Пачатак паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну

1 __ 2 __ 3 __ 4 __

 

Вызначце верна гістарычнае паняцце (тэрмін) ці гістарычную назву (імя):

 

9.     Скаардынаваныя аперацыі савецкіх партызан і падпольшчыкаў па масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый (рэек, мастоў, станцый, эшалонаў) у тыле ворага - …

10. Знішчэнне асобных груп насельніцтва па расавых, нацыянальных або рэлігійных прыкметах - ...

Комментариев нет:

Отправить комментарий